§ 3. Праектаванне інтэрфейса аконнага дадатку з выкарыстаннем элементаў кіравання

3.2. Элемент кіравання Button (кнопка)

Кампанент Button (кнопка) належыць да элементаў кіравання. На панэлі кампанентаў Standard кнопка адлюстравана ў выглядзе , імя аб’екта — Button. Кнопка, змешчаная на форму, атрымлівае імя — ButtonN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (прыклад 3.4). Пры неабходнасці кнопку можна перамясціць у любое месца формы. Ключавыя пункты дазволяць устанавіць патрэбны памер кнопкі.

Некаторыя ўласцівасці кампанента Button пералічаны ў табліцы (прыклад 3.5).

Як бачна з табліцы, шмат якія ўласцівасці кнопкі супадаюць па імёнах і прызначэннях з уласцівасцямі формы, таму ў далейшым для кампанентаў будуць паказвацца толькі тыя ўласцівасці, якія адрознiваюцца ад ужо апісаных для іншых кампанентаў.

Асноўнай падзеяй кампанента Button з'яўляецца падзея OnClick. Для стварэння апрацоўшчыка падзеі OnClick для кнопкі можна паступіць такім жа чынам, як і пры стварэнні аналагічнага апрацоўшчыка для формы: выбраць падзею на ўкладцы Events і выканаць двайную пстрычку ў полі насупраць падзеі OnClick. Можна проста выканаць двайную пстрычку па кнопцы. (Для формы асноўнай падзеяй з'яўляецца падзея OnCreate, таму пры двайной пстрычцы па форме ствараецца апрацоўшчык падзеі OnCreate.) Для кампанентаў будуць паказвацца толькі тыя ўласцівасці, якія адрозніваюцца ад ужо апісаных для іншых кампанентаў.

Прыклад 3.6. Стварыць праект, змясціўшы на форме дзве кнопкі. Пры націсканні на адну з іх колер формы павінен змяніцца на сіні, а пры націсканні на іншую — павінен аднавіцца зыходны колер.

Этапы выканання задання

  1. Змясціць на форму дзве кнопкі.
  2. Змяніць уласцівасць Caption у кнопкі Button1 на «Змяніць колер».
  3. Змяніць уласцівасць Caption у кнопкі Button2 на «Аднавіць колер».
  4. Стварыць апрацоўшчык падзеі OnClik для кнопкі Button1, у якім змяніць колер формы. Каманда Form1.Color := clBlue;
  5. Стварыць апрацоўшчык падзеі OnClik для кнопкі Button2, у якім змяніць колер формы на першапачатковы (назва колеру формы паказана ў полі Color інспектара аб'ектаў). Каманда
    Form1.Color := clBtnFace;
  6. Захаваць змяненні ў праекце.

Прыклад 3.4. Кампанент Button на форме:

Прыклад 3.5. Уласцівасці кампанента Button.

Уласцівасць

Прызначэнне

Caption

Загаловак (знешняе імя) кнопкі, тэкст, які адлюстроўваецца на кнопцы. Па змоўчанні — Button1

Font

Уласцівасці шрыфту для подпісу загалоўка. Уласцівасць Font з'яўляецца складанай, пра што сведчыць значок  . Пры націсканні на гэты значок раскрываюцца ўсе ўласцівасці шрыфту. Націсканне на кнопку   выкліча стандартнае акно ўстаноўкі ўласцівасцей шрыфту

Height

Вышыня кнопкі

Weight

Шырыня кнопкі

Left

Гарызантальная каардыната становішча верхняга левага вугла кнопкі на форме выкліча стандартнае акно ўстаноўкі ўласцівасцей шрыфту

Top

Вертыкальная каардыната становішча верхняга левага вугла кнопкі на форме

Name

Імя (унутранае) кнопкі. Выкарыстоўваецца ў праграмным кодзе для звароту да аб'екта. З'яўляецца ідэнтыфікатарам

Enable

Значэнне True гэтай уласцівасці забяспечвае даступнасць кнопкі для мышы ці клавіятуры

Visible

Значэнне True гэтай уласцівасці забяспечвае бачнасць кнопкі ў час выканання дадатку

Прыклад 3.6. Знешні выгляд формы ў рэжыме канструктара дызайну:

Знешні выгляд формы пры выкананні:

Акрамя кнопак Button у Delphi выкарыстоўваюцца кнопкі  і , змешчаныя на палітры кампанентаў Additional.

Кнопкі BitBtn — кнопкі з відарысам. Уласцівасць Kind дадзенага аб'екта дазваляе выбраць кнопку з адным са стандартных відарысаў.

Кнопкі SpeedBtn (кнопкі з фіксацыяй і графікай) ужываюцца  тады, калі патрабуецца фіксацыя націснутага стану.

Уласцівасць Glyph дазваляе ўставіць відарыс з файла на кнопках BitBtn і SpeedBtn.