Ніл Гілевіч

Пытанні

1. Падумайце, якія факты біяграфіі Н. Гілевіча абумовілі яго жыццёвую і аўтарскую пазіцыю.
2. Ахарактарызуйце паэта як чалавека і грамадзяніна. Чаму мастак слова не абмежаваўся толькі пісьменніцкай дзейнасцю?
3. Многія вершы Н. Гілевіча пакладзены на музыку. Назавіце вядомыя вам песні на яго словы. Паразважайце, чаму яны сталі візітнай карткай Беларусі.
4. Падрыхтуйце прэзентацыю пра жыццё і творчасць народнага паэта Н. Гілевіча «Я хаджу закаханы ў твае краявіды...», выкарыстаўшы творы жывапісу беларускіх мастакоў Міколы Андруковіча «Лагойскі краявід», Міколы Бушчыка «Відная ноч» і кампакт-дыск «Нашы песні».