§ 8. Будова і функцыі РНК. АТФ

1. Якія словы прапушчаны ў сказе і заменены літарамі (аг)? 

У састаў малекулы АТФ уваходзіць азоцістая аснова (а), пяцівугляродны монацукрыд (б) і (в) астатка (г) кіслаты.

2. Выявіце падабенства і адрозненні ў будове адэнілавага нуклеатыда і малекулы АТФ.

3. Якія сувязі называюцца макраэргічнымі? Што ўяўляе сабой працэс гідролізу АТФ? Сінтэзу АТФ? У чым заключаецца біялагічная роля АТФ?

4. Ахарактарызуйце біялагічную ролю нуклеатыдаў і іх вытворных.

5*.  Параўнайце па розных прыметах ДНК і РНК. Выявіце рысы падабенства і адрозненні.

6*. Якія віды РНК змяшчаюцца ў клетцы? Параўнайце іх па выконваемых функцыях, асаблівасцях будовы і працэнтным утрыманні ад агульнай колькасці РНК у клетцы.

7*.У адну клетку ўвялі малекулы АТФ, мечаныя радыеактыўным фосфарам 32Р па апошнім (трэцім) астатку фосфарнай кіслаты, а ў другую — малекулы АТФ, мечаныя 32Р па першым (бліжэйшым да рыбозы) астатку. Праз 5 мін у абедзвюх клетках змералі ўтрыманне неарганічнага фасфат-іона, мечанага 32Р. Дзе яно было вышэй і чаму?