§ 5. Вугляводы
1. Якія з пералічаных рэчываў належаць да монацукрыдаў? Дыцукрыдаў? Поліцукрыдаў? 2. Якія біялагічныя функцыі выконваюць монацукрыды? Дыцукрыды? Прывядзіце прыклады. 3. Чым абумоўлена разнастайнасць дыцукрыдаў і поліцукрыдаў? 4. Як мяняецца смак вугляводаў і іх растваральнасць у вадзе з павелічэннем малекулярнай масы? 5. Якую прасторавую канфігурацыю могуць прымаць малекулы поліцукрырыдаў? 6*. Параўнайце па розных прыметах крухмал, цэлюлозу і глікаген. У чым праяўляецца іх падабенства? У чым заключаюцца адрозненні? 7*. Крухмал у клетках раслін і глікаген у клетках жывёл выконваюць адну і тую ж функцыю — запасальную. Асноўны кампанент крухмалу — разгалінаваны поліцукрыд амілапекцін. Глікаген падобны да амілапекціну, аднак мае меншую малекулярную масу і больш разгалінаваную структуру. Якое біялагічнае значэнне маюць названыя асаблівасці глікагену? |