§ 5. Вугляводы

1.  Якія з пералічаных рэчываў належаць да монацукрыдаў? Дыцукрыдаў? Поліцукрыдаў?
а) Лактоза; б) глікаген; в) мальтоза; г) глюкоза; д) рыбоза; е) хіцін; ж) цэлюлоза; з) фруктоза; і) цукроза.

2. Якія біялагічныя функцыі выконваюць монацукрыды? Дыцукрыды? Прывядзіце прыклады.

3. Чым абумоўлена разнастайнасць дыцукрыдаў і поліцукрыдаў?

4. Як мяняецца смак вугляводаў і іх растваральнасць у вадзе з павелічэннем малекулярнай масы?

5. Якую прасторавую канфігурацыю могуць прымаць малекулы поліцукрырыдаў?

6*. Параўнайце па розных прыметах крухмал, цэлюлозу і глікаген. У чым праяўляецца іх падабенства? У чым заключаюцца адрозненні?

7*. Крухмал у клетках раслін і глікаген у клетках жывёл выконваюць адну і тую ж функцыю — запасальную. Асноўны кампанент крухмалу — разгалінаваны поліцукрыд амілапекцін. Глікаген падобны да амілапекціну, аднак мае меншую малекулярную масу і больш разгалінаваную структуру. Якое біялагічнае значэнне маюць названыя асаблівасці глікагену?