§ 5. Вугляводы
Састаў большасці вугляводаў можна выразіць формулай Cn(H2O)m. Вылучаюць тры групы вугляводаў: монацукрыды, дыцукрыды і поліцукрыды. Самую простую будову маюць монацукрыды. У састаў малекул дыцукрыдаў уваходзяць два астаткі монацукрыдаў, у састаў поліцукрыдаў — мноства. Злучэнне монацукрыдных астаткаў адбываецца за кошт утварэння гліказідных сувязей. Галоўнымі функцыямі вугляводаў з'яўляюцца энергетычная, запасальная, структурная, метабалічная і ахоўная.