§ 4. Структура i ўласцівасці бялкоў

1. Ахарактарызуйце ўзроўні структурнай арганізацыі бялкоў. Якія хімічныя сувязі абумоўліваюць існаванне і стабільнасць першаснай, другаснаснай, трацічнай і чацвярцічнай структур бялкоў?

2. Чым простыя бялкі адрозніваюцца ад складаных? Фібрылярныя ад глабулярных? Прывядзіце прыклады фібрылярных і глабулярных бялкоў.

3. Як называецца працэс парушэння прыроднай структуры бялку, пры якім захоўваецца яго першасная структура? Дзеянне якіх фактараў можа прыводзіць да парушэння структуры бялковых малекул?

4. За кошт чаго бялкі валодаюць буфернымі ўласцівасцямі? Якім чынам яны ўдзельнічаюць у падтрыманні пэўнай кіслотнасці асяроддзя?

5*. Дакажыце, што прасторавая структура бялку вызначае яго фізіка-хімічныя ўласцівасці і біялагічныя функцыі.

6*. Для раздзялення сумесі бялкоў на кампаненты выкарыстоўваецца метад электрафарэзу: у гелі пэўнай шчыльнасці пад дзеяннем электрычнага поля розныя бялковыя малекулы перамяшчаюцца з рознай хуткасцю. У выніку гэтага аднолькавыя малекулы канцэнтруюцца ў пэўным участку гелю. Як вы думаеце, чаму так адбываецца?