§ 4. Структура i ўласцівасці бялкоў

Бялкі — біяпалімеры, утвораныя астаткамі амінакіслот. Амінакіслоты, злучаючыся пептыднымі сувязямі, утвараюць поліпептыдны ланцуг — першасную структуру бялку. На яго аснове фарміруюцца больш складаныя прасторавыя структуры — другасная, трацічная, чацвярцічная. Паводле саставу адрозніваюць простыя і складаныя бялкі, у залежнасці ад формы малекул — фібрылярныя і глабулярныя. Пад уздзеяннем шэрага фактараў бялкі могуць дэнатураваць — губляць сваю прыродную структуру, што вядзе да страты біялагічнай актыўнасці. Бялкі валодаюць буфернымі ўласцівасцямі.