§ 3. Арганічныя рэчывы. Амінакіслоты. Алігапептыды

1. Якія з прыведзеных рэчываў з’яўляюцца біялагічнымі палімерамі? Якія рэчывы з’яўляюцца манамерамі для пабудовы малекул біяпалімераў?
а) Амінакіслоты; б) нуклеінавыя кіслоты; в) поліцукрыды; г) нуклеатыды; д) бялкі; е) монацукрыды.

2. Якія функцыянальныя групы характэрныя для ўсіх амінакіслот? Якімі ўласцівасцямі валодаюць гэтыя групы?

3. Колькі амінакіслот удзельнічае ва ўтварэнні прыродных бялкоў? Назавіце агульныя  рысы будовы гэтых амінакіслот. Чым яны адрозніваюцца?

4. Як адбываецца злучэнне амінакіслот у поліпептыдны ланцуг?

5. Што ўяўляюць сабою алігапептыды? Якія біялагічныя функцыі яны выконваюць?

6*. Трыпептыд глутатыён, які  валодае антыаксідантнымі ўласцівасцямі, мае структуру: Глу—Цыс—Глі. Ён незвычайны тым, што ва ўтварэнні пептыднай сувязі паміж астаткамі глутамінавай кіслаты і цыстэіну ўдзельнічае не α-карбаксільная, а γ-карбаксільная група глутамінавай кіслаты, якая ўваходзіць у састаў радыкала. Запішыце структурную формулу глутатыёну, разлічыце яго малекульную масу. Для выканання задання выкарыстоўвайце структурныя формулы амінакіслот, паказаныя на малюнку 3.3.