§ 3. Арганічныя рэчывы. Амінакіслоты. Алігапептыды

Арганічныя рэчывы жывых арганізмаў прадстаўлены як нізкамалекулярнымі злучэннямі, так і высокамалекулярнымі — біяпалімерамі. У састаў малекул біяпалімераў уваходзіць мноства структурных звёнаў — манамераў. Існуюць таксама алігамеры, малекулы якіх утвораны параўнальна невялікай колькасцю манамерных звёнаў. Амінакіслоты належаць да нізкамалекулярных рэчываў. Злучаючыся пептыднымі сувязямі, яны ўтвараюць аліга- і поліпептыды. Алігапептыды выконваюць розныя біялагічныя функцыі.