§ 1. Утрыманне хімічных элементаў у арганізме. Макра- і мікраэлементы

Хімічныя элементы ў залежнасці ад утрымання ў жывых арганізмах падзяляюць на макраэлементы і мікраэлементы. Арганізмы больш чым на 98 % складаюцца з чатырох макраэлементаў: кіслароду, вугляроду, вадароду і азоту. Кожны хімічны элемент выконвае пэўныя біялагічныя функцыі. Масавая доля элемента не з’яўляецца паказальнікам ступені яго значнасці для арганізма.