§ 1. Утрыманне хімічных элементаў у арганізме. Макра- і мікраэлементы

Мікраэлементы. Хімічныя элементы, масавая доля якіх у жывых арганізмах не перавышае 0,01 %, належаць да мікраэлементаў. У склад гэтай групы ўваходзяць такія металы, як жалеза (Fe), цынк (Zn), медзь (Сu), марганец (Мn), кобальт (Со), а таксама неметалы фтор (F), ёд (I) і інш.

Мікраэлементы неабходны жывым арганізмам для ажыццяўлення най­важнейшых біяхімічных і фізіялагічных працэсаў. Яны ўваходзяць у састаў многіх ферментаў, некаторых гармонаў, вітамінаў і іншых біялагічна актыўных рэчываў. Напрыклад, жалеза і медзь увахо­дзяць у састаў ферментаў, якія забяспечваюць клетачнае дыханне, а кобальт — у састаў вітаміну В12. Структурным кампанентам гармону інсуліну з’яўляецца цынк. Малекулы трыёдтыраніну і тыраксіну (найважнейшых гармонаў шчытападобнай залозы, якія рэгулююць абмен рэчываў, рост і развіццё арганізма) змяшчаюць атамы ёду.

У арганізме дарослага чалавека змяшчаецца каля 20 мг ёду, з іх не менш за 60 % засяроджана ў шчытападобнай залозе. Сутачная патрэбнасць у ёдзе вызначаецца ўзростам чалавека, яго фізіялагічным станам, масай цела і іншымі фактарамі. Для здаровага дарослага чалавека яна складае 0,15 мг.

Цікава, што гаючыя ўласцівасці ёду былі вядомы за некалькі тысяч гадоў да таго, як быў адкрыты гэты хімічны элемент. У кітайскім кодэксе 1567 г. да н. э. змяшчаліся рэкамендацыі па ўжыванні марскіх водарасцей, утрыманне ёду ў якіх можа дасягаць 1 %, для лячэння захворванняў шчытападобнай залозы.

Ступень важнасці таго ці іншага хімічнага элемента для арганізма не вызначаецца яго масавай доляй. Так, медзь, утрыманне якой у жывых арганізмах звычайна не перавышае 0,0002 %, і кобальт, масавая доля якога складае менш за 0,0001 %, абсалютна неабходны для працэсаў крывятварэння ў жывёл і сінтэзу хларафілу ў раслін.

Інфармацыя пра змест біялагічна важных мікраэлементаў у жывых арганізмах і іх функцыях прадстаўлена ў табліцы 1.2.

Табліца 1.2. Біялагічна важныя мікраэлементы

Элемент

Утрыманне, %1

Біялагічная роля

Жалеза (Fe)

0,01

Уваходзіць у састаў многіх ферментаў, гемаглабіну і міяглабіну. Удзельнічае ў працэсах клетачнага дыхання і фотасінтэзу

*Хром (Cr) 0,0001—0,005 Удзельнічае ў рэгуляцыі сардэчнай дзейнасці і ўзроўню глюкозы ў крыві, забяспечвае нармальнае функцыянаванне крывяносных сасудаў*
*Крэмній (Si) 0,001 Удзельнічае ў фарміраванні касцей і калагену — асноўнага бялку злучальнай тканкі жывёл. Для раслін з'яўляецца макраэлементам (утрыманне ў раслінах складае 0,02–015 %), уваходзіць у склад клетачнай сценкі*

*Бор (В)

0,0001—0,001

Рэгулюе абмен вугляводаў і тлушчаў, уплывае на актыўнасць шэрага ферментаў. У раслін стымулюе дзяленне клетак і развіццё пладоў, уваходзіць у склад клетачнай сценкі*

Цынк (Zn)

0,0003—0,0005

Уваходзіць у састаў інсуліну і многіх ферментаў. Прымае ўдзел у працэсах сінтэзу гармонаў раслін

Медзь  (Cu)

0,0002

Удзельнічае ў працэсах фотасінтэзу і клетачнага дыхання, неабходна для сінтэзу хларафілу і гемаглабіну. Уваходзіць у састаў гемацыянінаў — дыхальных пігментаў крыві і гемалімфы некаторых беспазва­ночных жывёл

Фтор (F)

0,0001

Уваходзіць у састаў касцявой тканкі і эмалі зубоў

Ёд (I)

0,0001

Уваходзіць у састаў гармонаў шчытападобнай залозы

Марганец (Mn)

менш за 0,0001

Уваходзіць у састаў або павышае актыўнасць шэрага ферментаў. Удзельнічае ў працэсе фотасінтэзу

Кобальт (Co)

менш за  0,0001

Уваходзіць у састаў вітаміну B12, удзельнічае ў працэсах крывятварэння. Неабходны для сінтэзу хларафілу

*Малібдэн (Mo)

менш за  0,0001

Уваходзіць у састаў ферментаў, забяспечвае фіксацыю атмасфернага азоту клубеньчыкавымі бактэрыямі*

*Селен (Se)

менш за  0,0001

Рэгулюе абмен бялкоў, нуклеінавых кіслот і іншых арганічных рэчываў, забяспечвае працяканне акісляльна-аднаўленчых рэакцый. Уваходзіць у састаў шэрага ферментаў, стымулюе сінтэз гармонаў шчытападобнай залозы*

1 Утрыманне хімічных элементаў прыведзена не для запамінання