§ 18. Меёз
1. Колькі даччыных клетак і з якім наборам храмасом утвараецца з адной дыплоіднай клеткі ў выніку: а) мітозу; б) меёзу? Дзве гаплоідныя, дзве дыплоідныя, чатыры гаплоідныя, чатыры дыплоідныя. 2. Што ўяўляе сабой кан’югацыя храмасом? У якой фазе меёзу адбываецца кросінговер? Якое значэнне мае гэты працэс? 3. Якія падзеі, што працякаюць у меёзе, забяспечваюць памяншэнне ў два разы набору храмасом у даччыных клетках? 4. У чым заключаецца біялагічнае значэнне меёзу? 5. Як працякае цыкл развіцця з зігатычнай рэдукцыяй набору храмасом? З гаметычнай? Са спарычнай? Для якіх арганізмаў характэрныя такія жыццёвыя цыклы? 6*. Параўнайце мітоз і меёз, выявіце рысы падабенства і адрозненні. У чым заключаецца галоўнае адрозненне меёзу ад мітозу? 7*. Як вы лічыце, чаму меёз характэрны толькі для тых відаў жывых арганізмаў, якім уласціва палавое размнажэнне? Якую ролю ў жыццёвым цыкле гэтых арганізмаў адыгрывае працэс апладнення? |