§ 18. Меёз

1. Колькі даччыных клетак і з якім наборам храмасом утвараецца з адной дыплоіднай клеткі ў выніку: а) мітозу; б) меёзу?

Дзве гаплоідныя, дзве дыплоідныя, чатыры гаплоідныя, чатыры ды­плоідныя.

2. Што ўяўляе сабой кан’югацыя храмасом? У якой фазе меёзу адбываецца кросінговер? Якое значэнне мае гэты працэс?

3. Якія падзеі, што працякаюць у меёзе, забяспечваюць памяншэнне ў  два разы набору храмасом у даччыных клетках?

4. У чым заключаецца біялагічнае значэнне меёзу?

5. Як працякае цыкл развіцця з зігатычнай рэдукцыяй набору храмасом? З гаметычнай? Са спарычнай? Для якіх арганізмаў характэрныя такія жыццёвыя цыклы?

6*.  Параўнайце мітоз і меёз, выявіце рысы падабенства і адрозненні. У чым заключаецца галоўнае адрозненне меёзу ад мітозу?

7*. Як вы лічыце, чаму меёз характэрны толькі для тых відаў жывых арганізмаў, якім уласціва палавое размнажэнне? Якую ролю ў жыццёвым цыкле гэтых арганізмаў адыгрывае працэс апладнення?