§ 12. Гіялаплазма. Цыташкілет. Немембранныя арганоіды

Назіранне руху цытаплазмы

Рух цытаплазмы, характэрны для клетак эўкарыёт, добра бачны пад мікраскопам, напрыклад у клетках ліста воднай расліны эладэі.

  1. Парастак эладэі вытрымайце ў цёплай вадзе з тэмпературай 25—28 °С пры яркім асвятленні (на акне ці пад настольнай лямпай) на працягу 30—40 мін.
  2. Потым аддзяліце ліст і змясціце яго ў кроплю цёплай вады на прадметнае шкло. 
  3. Накрыйце ліст покрыўным шклом, разгледзьце пад мікраскопам і прасачыце рух цытаплазмы. Ён таксама добра бачны ў клетках спірагіры, валаска эпідэрмісу сцябла гарбуза, ліста валіснерыі ці мніума.

● Для чаго перад назіраннем руху цытаплазмы трэба вытрымліваць парастак эладэі ў цёплай вадзе пры яркім асвятленні?

● Як вы думаеце, за кошт чаго адбываецца рух цытаплазмы ў клетках? Якое значэнне гэтага працэсу?