§ 12. Гіялаплазма. Цыташкілет. Немембранныя арганоіды

1. У чым заключаецца адрозненне паміж паняццямі «цытаплазма» і «гіялаплазма»? Які хімічны састаў гіялаплазмы? Якія функцыі ў клетцы яна выконвае?

2. З чаго складаецца цыташкілет і якія яго функцыі ў клетцы? Чым мікратрубачкі  адрозніваюцца ад мікрафіламентаў? Якія маторныя бялкі вы ведаеце? У чым заключаецца іх роля?

3. Як пабудаваны клетачны цэнтр? Якія функцыі ён выконвае?

4. Якія будова і прынцып работы жгуцікаў і раснічак?

5. Што такое міяфібрылы? Якая іх функцыя?

6. Ахарактарызуйце хімічны састаў, будову і функцыю рыбасом.

7*. Як вы думаеце, дзе змяшчаецца больш рыбасом — у клетках валасяных цыбулін або ў клетках тлушчавай тканкі? Чаму?

8*. Якія з пералічаных ніжэй бялкоў сінтэзуюцца ў свабодных рыбасомах, а якія — ў рыбасомах, прымацаваных да паверхні эндаплазматычнай сеткі ці ядра клеткі? Адказ абгрунтуйце.

а) Інсулін у клетках падстраўнікавай залозы;

б) бялкі-рэцэптары нейрамедыятараў у нервовых клетках;

в) гемаглабін у маладых эрытрацытах;

г) тубулін у клетках парасткавага слоя эпідэрмісу скуры;

д) фібрынаген у клетках печані.

9*. Вядома, што гіялаплазма можа мяняць вязкасць і цякучасць, пераходзячы з вадкага стану ў гелепадобны і наадварот. Прапануйце гіпотэзы, якім чынам гэта можа ажыццяўляцца.