§ 12. Гіялаплазма. Цыташкілет. Немембранныя арганоіды

Гіялаплазма — гэта водны раствор, у якім працякаюць розныя працэсы метабалізму. Яна аб’ядноўвае ўсе клетачныя структуры і забяспечвае іх узаемадзеянне. У склад цыташкілета эўкарыёт уваходзяць мікратрубачкі і мікрафіламенты, утвораныя малекуламі тубуліну і акціну адпаведна. Цыташкілет удзельнічае ў падтрыманні формы клетак, унутрыклетачным транспарце, энда- і экзацытозе і іншых важных працэсах. Клетачны цэнтр, міяфібрылы і рыбасомы належаць да немембранных арганоідаў. Клетачны цэнтр з’яўляецца цэнтрам арганізацыі зборкі мікратрубачак, фарміруе верацяно дзялення.  Жгуцікі і раснічкі — гэта арганоіды рухуМіяфібрылы забяспечваюць скарачэнне папярочнапаласатых мышачных валокнаў. У рыбасомах ажыццяўляецца сінтэз бялкоў з амінакіслот. 80S рыбасомы эўкарыёт больш буйныя, чым 70S рыбысомы пракарыёт, мітахондрый і пластыд.