§ 26. Значэнне вірусаў у жыцці чалавека. Вірусныя захворванні і іх прафілактыка

1. Чаму вірусныя захворванні чалавека ў цэлым больш небяспечныя, чым боль­шасць бактэрыяльных?

2. Якія правілы трэба выконваць, каб не заразіцца вірусным захворваннем? Ад чаго залежыць выбар канкрэтных мер засцярогі? Якія меры выкарыстоўваюць медыцынскія службы для абмежавання распаўсюджвання хваробатворных вірусаў чалавека?

3.  У чым заключаецца прафілактыка заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ)?

4. Якім шляхам можна цалкам пазбавіць чалавецтва ад канкрэтнай віруснай хваробы? Якую работу неабходна выканаць вучоным і медыцынскім работнікам для дасягнення жаданай мэты?

5. Якая роля кожнага чалавека ў барацьбе чалавецтва з патагеннымі вірусамі?

6*. Як зберагчы свойскую жывёлу ад вірусных захворванняў?

7*. Як вы думаеце, у чым заключаюцца цяжкасці ў распрацоўцы супрацьвірусных вакцын?

8*. Складзіце план дзеянняў, якім павінны кіравацца вучоныя пасля выяўлення новага хваробатворнага віруса. Канчатковай мэтай павінна быць распрацоўка прэпаратаў для лячэння і прафілактыкі новай хваробы.