§ 26. Значэнне вірусаў у жыцці чалавека. Вірусныя захворванні і іх прафілактыка

Вірусы наносяць істотную шкоду сельскай гаспадарцы і мікрабіялагічнай вытворчасці. Лячэнне вірусных захворванняў чалавека ўскладнена адносна слабай вывучанасцю вірусаў і адсутнасцю высокаэфектыўных супрацьвірусных прэпаратаў. Прафілактыка вірусных хвароб чалавека ўключае санітарна-гігіенічныя мерапрыемствы і стварэнне штучнага актыўнага імунітэту. Вакцынацыя шырокіх слаёў насельніцтва — найбольш эфектыўны шлях барацьбы з віруснымі інфекцыямі. Здаровы чалавек не павінен ухіляцца ад рэкамендаваных медыцынскімі службамі прафілактычных прышчэпак.