§ 25-1. Жыццёвыя цыклы вірусаў і асаблівасці іх размнажэння
1. Якія этапы выдзяляюць у жыццёвым цыкле вірусаў? Ахарактарызуйце іх. 2. Якія спосабы пранікнення ў клетку гаспадара выкарыстоўваюць вірусы? 3. Якую ролю могуць адыгрываць малекулы РНК вірусаў у адрозненне ад ролі РНК у клетачных форм жыцця? 4. Што такое стан правіруса? Як вы думаеце, якія перавагі можа мець вірус, здольны пераходзіць у стан правірусу? 5. Чым рэтравірусы адрозніваюцца ад іншых РНК-змяшчальных вірусаў? Апішыце цыкл развіцця рэтравіруса на прыкладзе віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ). 6. Што абумоўліве высокі ўзровень зменлівасці вірусаў? 7*. Абгрунтуйце неабходнасць вывучэння жыццёвага цыкла віруса для распрацоўкі мер прафілактыкі і лячэння выкліканай гэтым вірусам хваробы. 8*. Як вы думаеце, ці патрабуе факт існавання вірусаў перагляду аднаго з асноўных палажэнняў клетачнай тэорыі, якое сцвярджае, што элементарнай структурнай і функцыянальнай адзінкай усяго жывога з’яўляецца клетка? |