§ 40. Селекцыя і яе роля ў жыцці чалавецтва
1. Чым адрозніваюцца культурныя расліны і свойская жывёла ад іх дзікіх продкаў? 2. У выніку чаго з'явіліся культурныя расліны і свойская жывёла? 3. Як падтрымліваецца чысціня пароды пры развядзенні свойскай жывёлы? 4. У чым складаецца галоўнае адрозненне штучнага адбору, які ўжываў першабытны чалавек, ад таго, што ажыццяўляецца ў ходзе сучаснай селекцыі? 5. У чым заключаецца сутнасць індывідуальнага штучнага адбору? Масавага? 6. Што такое аўтбрыдынг і інбрыдынг? Калі і для чаго яны ўжываюцца? 7. Чаму аддаленая гібрыдызацыя рэдка прыводзіць да стварэння новых парод і сартоў? Як магчыма пераадолець бясплоддзе міжвідавых гібрыдаў? 8٭. У другой палове ХХ ст. шэраг краін (у прыватнасці, Мексіка і Індыя) здолелі павялічыць эфектыўнасць сваёй сельскай гаспадаркі ў 3—5 разоў за 15—20 гадоў. Гэту з’яву назвалі зялёнай рэвалюцыяй. Менавіта што стала асноўным у ажыццяўленні зялёнай рэвалюцыі? Выкарыстайце дадатковыя крыніцы інфармацыі. |