§ 37. Генатыпічная зменлівасць

1. Што ўяўляе сабой камбінатыўная зменлівасць? Прывядзіце прыклады. Назавіце крыніцы камбінатыўнай зменлівасці.

2. Дайце азначэнне паняццяў «мутацыя», «мутагенез», «мутаген». На якія групы прынята дзяліць мутагены? Прывядзіце прыклады.

3. Чым саматычныя мутацыі адрозніваюцца ад генератыўных?

4. Ахарактарызуйце асноўныя тыпы генных, храмасомных і геномных мутацый.

5. Якія тыпы мутацый адрозніваюць паводле прычыны іх узнікнення? Паводле значэння для арганізма?

6. У чым заключаецца падабенства камбінатыўнай і мутацыйнай зменлівасці? У чым заключаецца адрозненне паміж гэтымі відамі зменлівасці? Чым мутацыйная зменлівасць адрозніваецца ад мадыфікацыйнай?

7. Сфармулюйце закон гамалагічных радоў спадчыннай зменлівасці. Чым тлумачыцца ўзнікненне падобных мутацый у роднасных відаў? У чым заключаецца практычнае значэнне закона гамалагічных радоў спадчыннай зменлівасці?

8. У пшаніцы-адназярнянкі гаметы змяшчаюць па 7 храмасом. Колькі храмасом змяшчаецца ў саматычных клетках мутантаў пшаніцы-адназярнянкі, калі да ўзнікнення мутантнай формы прывяла нулісамія? Монасамія? Трыплаідыя? Трысамія? Тэтраплаідыя? Тэтрасамія?

9*. Чорная афарбоўка шэрсці ў кошак дамінуе над рыжай, гетэразіготныя кошкі валодаюць чарапахавай афарбоўкай — чорныя плямы чаргуюцца з рыжымі. Гены, якія кантралю­юць колер шэрсці, размешчаны ў Х-храмасоме. Тэарэтычна катоў, г. зн. самцоў, з чарапахавай афарбоўкай не павінна быць (чаму?), аднак часам яны нараджаюцца. Як растлумачыць гэту з’яву? Як вы лічыце, якія яшчэ асаблівасці, акрамя незвычайнай афарбоўкі, характэрны для чарапахавых катоў?