§ 34. Храмасомная тэорыя спадчыннасці

1. Ці заўсёды выконваецца III закон Г. Мендэля? У якіх выпадках гены наследуюцца незалежна, а ў якіх — счэплена?

2. Чаму частата кросінговера паміж счэпленымі генамі залежыць ад адлегласці паміж імі?

3. Что ўяўляюць сабой генетычныя карты храмасом? Для чаго яны выкарыстоўваюцца?

4. Сфармулюйце асноўныя палажэнні храмасомнай тэорыі спадчыннасці.

5. Якія тыпы гамет і ў якіх працэнтных суадносінах будуць фарміраваць дыгетэра­зіготныя асобіны  і  калі вядома, што адлегласць паміж генамі А і В складае 20 марганід?

6*. Шэры колер цела ў дразафілы дамінуе над жоўтым, чырвоныя вочы — над гранатавымі. Гены, якія адказваюць за гэтыя прыметы, лакалізаваны ў першай пары храмасом і знаходзяцца на адлегласці 44 марганіды. Скрыжавалі чыстыя лініі шэрацелых мух з гранатавымі вачамі і жоўтацелых з чырвонымі вачамі. З атрыманых гібрыдаў выбралі самку і ажыццявілі з ёй аналізуючае скрыжаванне. Якімі будуць працэнтныя суадносіны фенатыпічных класаў у патомстве?

7*. У маку высокае сцябло (А) дамінуе над нізкім, буйныя лісты (В) — над дробнымі, чырвоныя кветкі (С) — над белымі. З трыма рознымі дыгетэразіготнымі раслінамі былі праведзены аналізуючыя скрыжаванні, вынікі якіх прадстаўлены ў табліцы. Вызначце адлегласці паміж генамі А, В і С. Пабудуйце генетычную карту храмасомы маку, у якой лакалізаваны гэтыя гены.

Фенатып аналізаванай расліны

Патомства, атрыманае пры аналізуючым скрыжаванні

Высокае сцябло, чырвоныя кветкі

394 расліны з нізкім сцяблом і белымі кветкамі,
7 раслін з высокім сцяблом і белымі кветкамі,
9 раслін з нізкім сцяблом і чырвонымі кветкамі,
390 раслін з высокім сцяблом і чырвонымі кветкамі

Высокае сцябло, буйныя лісты

463 расліны з нізкім сцяблом і дробнымі лістамі,
467 раслін з высокім сцяблом і буйнымі лістамі,
32 расліны з высокім сцяблом і дробнымі лістамі,
38 раслін з нізкім сцяблом і буйнымі лістамі

Буйныя лісты, чырвоныя кветкі 

11 раслін з дробнымі лістамі і чырвонымі кветкамі,
193 расліны з дробнымі лістамі і белымі кветкамі,
187 раслін з буйнымі лістамі і чырвонымі кветкамі,
9 раслін з буйнымі лістамі і белымі кветкамі