*§ 33-1. Узаемадзеянне неалельных генаў

1. Пакажыце тыпы ўзаемадзеяння неалельных генаў: 

кадамінаванне, эпістаз, полімерыя, поўнае дамінаванне, няпоўнае дамінаванне, камплементарнасць.

2. Што ўяўляе сабой камплементарнае ўзаемадзеянне неалельных генаў? Прывядзіце прыклады.

3. У чым заключаецца дзеянне эпістатычных генаў? Чым дамінантны эпістаз адрозніваецца ад рэцэсіўнага?

4. Што такое полімерыя? У чым выражаецца адрозненне паміж кумулятыўнай і некумулятыўнай полімерыяй?

5. Якія варыянты расшчаплення могуць назірацца ў патомстве ад скрыжавання дыгетэрозігот ў выпадку ўзаемадзеяння неалельных генаў па тыпу: а) камплементарнасці; б) эпістаза; в) некумулятыўнай полімерыі?

6*. У хамякоў карычневая афарбоўка шэрсці вызначаецца адным дамінантным генам, а абрыкосавая — другім. Дадзеныя гены размешчаны ў розных парах храмасом, іх рэцэсіўныя алелі прыводзяць да з'яўлення белай афарбоўкі. Калі ж у генатыпе хамяка прысутнічаюць абодва неаллельных дамінантных гена, з'яўляецца новая прымета — чорная афарбоўка. Ад скрыжавання абрыкосавага самца з карычневай самкай нарадзіўся хамяк з белай поўсцю. Устанавіце генатыпы бацькоўскіх асобін. Якое патомства можна чакаць у іх у далейшым?

7*. Афарбоўка шэрсці сабак пароды лабрадор кантралюецца двума алелямі, лакалізаванымі ў розных парах храмасом. Гены адной алельнай пары абумоўліваюць развіццё чорнай або карычневай афарбоўкі, пры гэтым чорная масць цалкам дамінуе над карычневай. У другой алельнай пары рэцесіўны ген валодае эпістатычным дзеяннем. Ён падаўляе праяўленне генаў чорнай і карычневай афарбоўкі, абумоўлівая развіццё шэрсці светла-бэжавага колеру. Дыгетэрозіготную асобіну скрыжавалі з рэцэсіўнай дыгомазіготнай. Які фенатып маюць скрыжаваныя асобіны? Якая верагоднасць з'яўлення ў іх патомства шчанюкоў, якія маюць: а) чорную; б) карычневую; в) светла-бэжавую шэрсць?

8*. Дапусцім, што ў раслін пэўнага віду даўжыня пялёсткаў вызначаецца двума парамі палімерных генаў, размешчаных ў негамалагічных храмасомах. Асобіны з даўжынёй пялёсткаў 40 мм маюць цалкам дамінантны генатып, а з даўжынёй 20 мм — цалкам рэцэсіўны. Расліны з іншымі генатыпамі маюць пялёсткі даўжынёй 35, 30 або 25 мм. Якая даўжыня пялёсткаў у дыгетэразіготных раслін? Якое расшчапленне ў патомства будзе назірацца пры скрыжаванні гэтых раслін паміж сабой?