§ 32. Узаемадзеянне алельных генаў. Аналізуючае скрыжаванне

1. Якія тыпы ўзаемадзеяння алельных генаў вам вядомы?

2. Чым поўнае дамінаванне адрозніваецца ад няпоўнага? Прывядзііце прыклады.

3. Дапусцім, што ў пэўнага віду раслін шырокія лісты дамінуюць над вузкімі. Скрыжавалі дзве гетэразіготныя расліны. Патомства з якімі фенатыпамі і ў якіх суадносінах трэба чакаць, калі гены, што кантралююць шырыню лістоў, узаемадзейнічаюць па тыпе поўнага дамінавання? Па тыпе  няпоўнага дамінавання?

4. Што такое кадамінаванне? Які тып ўзаемадзеяння назіраецца паміж генамі IВ и I0, што вызначаюць групу крыві чалавека? Паміж генамі IA и IВ?

5. Якую з’яву называюць множным алелізмам? Ці можа ў пэўнага чалавека быць тры розныя алелі, якія вызначаюць групу крыві (па сістэме АВ0)? Чаму?

6. Што ўяўляе сабой аналізуючае скрыжаванне? Як па выніках аналізуючага скрыжавання можна вызначыць генатып асобіны, якая валодае дамінантным фенатыпам?

7*. У лісіц плацінавая афарбоўка шэрсці дамінуе над серабрыста-чорнай і вызначаецца лятальным генам. Якая імавернасць нараджэння (%) серабрыста-чорных дзіцянят у патомстве ад скрыжавання: а) дзвюх плацінавых лісіц; б) плацінавай лісіцы з серабрыста-чорнай?

8*. У Івана і Марыі чацвёра дзяцей. Усе яны маюць розныя групы крыві: I, II, III і IV. Вызначыце групы крыві і генатыпы Івана і Марыі.

9*. Афарбоўка апярэння ў курэй наследуецца па тыпе няпоўнага дамінавання (чорнае апярэнне дамінуе над белым, прамежкавая прымета — шэрае апярэнне). Шэрых курэй скрыжавалі з шэрымі пеўнямі. Вядома, што яшчэ да апладнення гіне 70 % гамет, якія нясуць рэцэсіўны алель, і 30 % гамет, што нясуць дамінантны алель. Вызначыце працэнтныя суадносіны нашчадкаў з усімі магчымымі фенатыпамі.