§ 31. Цыталагічныя асновы наследавання прымет пры монагібрыдным скрыжаванні

1.  Якія гены называюцца алельнымі? Дзе размяшчаюцца алельныя гены?

2. Дайце азначэнні паняццяў «фенатып», «генатып», «гомазігота», «гетэразігота».

3. Чаму тая ці іншая прымета арганізма ў большасці выпадкаў вызначаецца двума алельнымі генамі? Чаму пры ўтварэнні гамет у кожную трапляе толькі адзін алельны ген з пары?

4. Якія цыталагічныя з’явы ляжаць у аснове заканамернасцей, выяўленых Г. Мендэлем?

5*. У чалавека кары колер вачэй цалкам дамінуе над блакітным. Ці магчыма нараджэн­не блакітнавокага дзіцяці ў сям’і, дзе абодва бацькі каравокія? Калі магчыма, то ў якім выпадку і з якой верагоднасцю? Калі немагчыма, то чаму?

6*. Дзве шэрыя самкі-пацукі былі скрыжаваны з белым самцом. У патомстве першай самкі — 7 шэрых дзіцянят, у патомстве другой — 5 белых і 4 шэрых. Які колер шэрсці дамінуе? Запішыце абодва скрыжаванні.