§ 30. Монагібрыднае скрыжаванне. Першы і другі законы Мендэля
![]() |
1. Якія ўласцівасці жывых арганізмаў вывучае генетыка? 2. На чым заснаваны гібрыдалагічны метад генетыкі? Што такое гібрыдызацыя? Якія арганізмы называюцца гібрыдамі? 3. Выберыце пары альтэрнатыўных прымет чалавека. Карыя вочы — блакітныя вочы, светлыя валасы — кучаравыя валасы, нармальны слых — прыроджаная глухата, праварукасць (праўша) — леварукасць (ляўша), кроў першай групы — рэзус-адмоўнасць. 4. Якія групы арганізмаў называюць чыстымі лініямі? 5. Што ўяўляе сабой монагібрыднае скрыжаванне? Якія заканамернасці выявіў Г. Мендэль на аснове монагібрыднага скрыжавання? Сфармулюйце іх. 6*. Якім чынам можна вызначыць, якая з дзвюх альтэрнатыўных прымет з’яўляецца дамінантнай, а якая — рэцэсіўнай? |