Прыклады рашэння задач
Задачы да раздзела 2
§ 18 ● Яйкаклетка кукурузы змяшчае 10 храмасом. Колькі даччыных клетак утвараецца пры дзяленні саматычнай клеткі кукурузы шляхам мітоза? Шляхам меёзу? Якую колькасць храмасом будуць утрымліваць даччыныя клеткі ў кожным выпадку?
Рашэнне
1. Яйкаклеткі — палавыя клеткі, яны маюць гаплоідныі (1n) набор храмасом. Такім чынам, для кукурузы 1n = 10. Саматычная клетка кукурузы змяшчае дыплоідны набор храмасом: 2n = 20.
2. У выніку мітоза з адной мацярынскай клеткі ўтвараюцца дзве даччыныя з такім жа наборам храмасом. Значыць, з адной саматычнай клеткі ўтвараюцца дзве, у кожнай будзе ўтрымлівацца па 20 храмасом. У выніку меу з адной мацярынскай клеткі ўтвараюцца чатыры даччыныя клеткі з паменшаным у два разы наборам храмасом. Такім чынам, з саматычнай клеткі (2n) утвараюцца чатыры даччыныя з гаплоідным (1n) наборам — па 10 храмасом у кожнай.
Адказ: пры дзяленні мітозам утвараюцца дзве даччыныя клеткі, якія змяшчаюць па 20 храмасом. Пры дзяленні меуозам утвараюцца чатыры даччыныя клеткі, па 10 храмасом у кожнай.
§ 19 ● Карыятып ваўка прадстаўлены 78 храмасомамі. Чаму роўна колькасць храмасом (n) і храматыд (с):
а) у саматычнай клетцы ваўка на працягу постсінтэтычнага перыяду інтэрфазы;
б) у сперматазоідзе ваўка;
в) каля кожнага полюса клеткі кішэчніка ў канцы анафазы мітозу;
г) у даччыных клетках, якія ўтварыліся пасля меёзу I?
Рашэнне
1. Клеткі цела ваўка змяшчаюць дыплоідны набор храмасом. Такім чынам, карыятып ваўка 2n = 78.
2. Саматычныя клеткі ў G2-перыядзе змяшчаюць набор 2n4c, што для ваўка састаўляе 78 храмасом, 156 храматыд. сперматазоіды ўтвараюцца ў выніку меёзу, значыць, іх набор 1n1c — 39 храмасом і 39 храматыд (храматыды ўяўляюць сабой даччыныя храмасомы). Клетка кішэчніка — саматычная, у канцы анафазы мітозу каля кожнага полюса знаходзіцца 2n2с, г. зн. 78 храмасом і 78 храматыд. Набор даччыных клетак пасля меёзу I састаўляе 1n2с або 39 храмасом, 78 храматыд.
Адказ: а) n = 78, с = 156; б) n = 39, c = 39; в) n = 78, c = 78; г) n = 39, c = 78.