Прыклады рашэння задач

Задачы да 1 раздзела


§ 3 ● У лабараторыі сінтэзавалі трыпептыд, у састаў якога ўвайшлі астаткі адной і той жа амінакіслаты. Вызначце малекулярную масу выкарыстанай амінакіслаты, калі малекулярная маса трыпептыда роўна 405.

Рашэнне

1. Трыпептыд утвораны трыма амінакіслотнымі астаткамі, значыць, ён змяшчае дзве пептыдныя сувязі. Пры ўтварэнні кожнай з іх выдзялялася малекула вады:

3 амінакіслаты → трыпептыд + 2H2O.

Сумарная малекулярная маса прадуктаў рэакцыі складае:

M(трыпептыда) + M(2H2O) = 405 + 2 · 18 = 441.

2. Паводле закону захавання масы сумарная малекулярная маса зыходных рэчываў (трох аднолькавых малекул амінакіслот) таксама роўна 441. Значыць, малекулярная маса выкарыстанай амінакіслаты роўна:

М(амінакіслоты) = 441 : 3 = 147.

Адказ: малекулярная маса выкарыстанай амінакіслаты роўна 147.


§ 5 ● У арганізме поўнае акісленне пры ўдзеле кіслароду прайшло 72 г глюкозы. Вызначыце масу (г) утворанай вады. Колькі энергіі (кДж) вызвалілася, калі пры акісленні 1 г глюкозы вылучаецца 17,6 кДж?

Рашэнне

1. Запішам ураўненне поўнага акіслення глюкозы пад дзеяннем кіслароду:

С6Н12О6 + 6О2 → 6СО2 + 6Н2О.

2. Знойдзем колькасць (моль) выкарыстанай глюкозы:

М6Н12О6) = 12 · 6 + 1 · 12 + 16 · 6 = 180 г/моль.

n6Н12О6) = M = 72 г : 180 г/моль = 0,4 моль.

3. Вызначым масу ўтворанай вады. Пры акісленні 1 моль глюкозы ўтвараецца 6 моль вады. Значыць, пры акісленні 0,4 моль глюкозы ўтварылася  6 · 0,4 = 2,4 моль вады.

М2О) = 18 г/моль.

m2О) = · M = 2,4 моль · 18 г/моль = 43,2 г.

4. Разлічым колькасць вызваленай энергіі. Пры акісленні 1 г глюкозы вылучаецца 17,6 кДж. Такім чынам, пры акісленні 72 г глюкозы вызвалілася: 72 · 17,6 кДж = 1267,2 кДж.

Адказ: маса вады роўна 43,2 г, вызвалілася 1267,2 кДж энергіі.


§ 7 ● Участак аднаго з ланцугоў малекулы ДНК мае наступную паслядоўнасць нуклеатыдаў: А Г Г Т Ц А А Ц Т. Вызначыце нуклеатыдную паслядоўнасць участка другога ланцуга ДНК, камплементарнага дадзенаму.

Рашэнне

У малекуле ДНК адэнін камплементарны тыміну, а гуанін — цытазіну. Значыць, камплементарны ўчастак мае наступную паслядоўнасць нуклеатыдаў: Т Ц Ц А Г Т Т Г А.

Адказ: нуклеатыдная паслядоўнасць камплементарнага ўчастка: Т Ц Ц А Г Т Т Г А.

● Фрагмент малекулы ДНК (двайной спіралі) мае даўжыню 68 нм і змяшчае 120 адэнілавых нуклеатыдаў (А). Разлічыце працэнтнае ўтрыманне ўсіх тыпаў нуклеатыдаў, якія ўваходзяць у састаў дадзенага фрагмента ДНК.

Рашэнне

1. Знойдзем агульную колькасць нуклеатыдаў у дадзеным фрагменце ДНК. Адзін віток двайной спіралі ДНК змяшчае 10 пар нуклеатыдаў і мае даўжыню 3,4 нм. Такім чынам, адна пара нуклеатыдаў займае ўчастак ДНК даўжынёй 0,34 нм. Значыць, дадзены фрагмент змяшчае: 68 : 0,34 = 200 пар нуклеатыдаў  = 400 нуклеатыдаў.

2. Працэнтнае ўтрыманне адэнілавых нуклеатыдаў у гэтым фрагменце: А = 120 : 400 · 100 % = 30 %. Згодна з правілам Чаргаффа ў малекуле  ДНК А = Т, Г = Ц. Значыць, А = Т = 30 %. На астатнія нуклеатыды (Г і Ц) прыпадае: 100 % – 30 % – 30 % = 40 %. Г = Ц = 40 %: 2 = 20%.

Адказ: А = 30 %, Т = 30%, Г = 20 %, Ц = 20 %.