§ 46. Рухаючыя сілы эвалюцыі

1. Вызначыце рухаючыя сілы эвалюцыі. 

Папуляцыйныя хвалі, натуральны адбор, дрэйф генаў, камбінатыўная зменлівасць, ізаляцыя, паток генаў, барацьба за існаванне, мутацыйная зменлівасць.

2. Чым сучасныя ўяўленні пра барацьбу за існаванне адрозніваюцца ад уяўленняў Ч. Дарвіна?

3. У чым заключаецца адрозненне прамой барацьбы за існаванне ад ускоснай? Прывя­дзіце прыклады прамой і ўскоснай барацьбы.

4. Што, паводле СТЭ, уяўляе сабой натуральны адбор? Чаму гавораць, што натураль­ны адбор дзейнічае не на асобныя гены і прыметы, а на генатыпы і фенатыпы ў цэлым?

5. Ахарактарызуйце асноўныя формы натуральнага адбору, прывядзіце адпаведныя прыклады.

6*. Як вы можаце растлумачыць выраз: «Натуральны адбор з’яўляецца творчай сілай эвалюцыйнага працэсу»?