§ 46. Рухаючыя сілы эвалюцыі

Барацьба за існаванне і натуральны адбор — рухаючыя сілы эва­люцыі. Выдзяляюць прамую і ўскосную барацьбу за існа­ванне. Адпаведна СТЭ натуральны адбор — гэта працэс выбіраль­нага захоўвання і ўзнаўлення адаптыўных генатыпаў і фенатыпаў у папуляцыях. Асноўнымі формамі натуральнага адбору з’яўляюцца стабілізуючы, рухаючы і раздзіральны (дызрупцыйны).