§ 45. Асноўныя палажэнні сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі. Папуляцыя — элементарная адзінка эвалюцыі. Перадумовы эвалюцыі

1. Сфармулюйце асноўныя палажэнні сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі.

2. Чаму элементарнай адзінкай эвалюцыі з’яўляецца не асобіна, не від, а менавіта папуляцыя?

3. У чым заключаецца эвалюцыйная роля камбінатыўнай зменлівасці? Мутацыйнай? Чаму рэцэсіўныя мутацыі называюць «скрытым рэзервам зменлівасці»? Па якой прычыне мадыфікацыйную зменлівасць не адносяць да перадумоў эвалюцыі?

4. Што такое паток генаў? Чым ён абумоўлены? Чаму  паток генаў з’яўляецца элементарным эвалюцыйным фактарам?

5. Ахарактарызуйце эвалюцыйнае значэнне папуляцыйных хваль.

6. Што ўяўляе сабой дрэйф генаў? Што можа з’яўляцца яго прычынай? Чаму дзеянне дрэйфу генаў у малаколькасных папуляцыях выяўлена мацней, чым у папуляцыях з высокай колькасцю асобін?

7. Што такое ізаляцыя? Якія формы ізаляцыі вылучаюць? Чым яны абумоўлены?

8*. Растлумачце выраз: «Мутацыйная і камбінатыўная зменлівасць, папуляцыйныя хвалі, паток і дрэйф генаў ствараюць матэрыял для натуральнага адбору, а ізаляцыя замацоўвае вынік яго дзеяння».

9*. У 1908 г. незалежна адзін ад аднаго англійскі матэматык Г. Хардзі і нямецкі ўрач В. Вайнберг сфармулявалі прынцып (закон) генетычнай раўнавагі ў папуляцыях. Яго сутнасць заключаецца ў наступным: «Частоты дамінантнага і рэцэсіўнага алеля ў папуляцыі будуць заставацца пастаяннымі з пакалення ў пакаленне пры наяўнасці пэўных умоў». Як вы думаеце, якія ўмовы захавання прынцыпу Хардзі—Вайнберга?