§ 43. Асноўныя гіпотэзы паходжання жыцця
1. У чым заключаецца сутнасць канцэпцыі крэацыянізму? 2. Якім чынам прыхільнікі гіпотэз пазаземнага паходжання жыцця тлумачаць узнікненне жывых арганізмаў на Зямлі? Якія даныя могуць сведчыць на карысць гэтых гіпотэз? 3. У чым заключалася ідэя спантаннага зараджэння жывых арганізмаў? Чаму яна была абвергнута? 4. На чым засноўваюцца біяхімічныя гіпотэзы ўзнікнення жыцця? Ахарактарызуйце асноўныя этапы паходжання жыцця ў адпаведнасці з каацэрватнай гіпотэзай Апарына — Холдэйна. 5*. Як вы думаеце, чаму ва ўмовах сучаснай Зямлі ўзнікненне жыцця паводле гіпотэзы Апарына — Холдэйна лічыцца немагчымым? Назавіце некалькі прычын. |