Лабараторная работа № 5 Вымярэнне паказчыка праламлення шкла

Мэта работы: вывучэнне праламлення святла на мяжы падзелу асяроддзяў паветра — шкло, вымярэнне паказчыка п праламлення шкла.

Прыборы і прыналежнасці: лабараторны камплект па оптыцы,
аркуш міліметровай паперы, лінейка, аловак, цыркуль. 

Разліковая формула

дзе α і γ — вуглы падзення і праламлення святла, n2 — паказчык праламлення шкла.

Парадак выканання работы

1. Устанавіце крыніцу святла на стале, у акно прыбора ўстаўце экран са шчылінай. Шчыліна павінна быць размешчана вертыкальна.

2. Збярыце электрычны ланцуг, далучыўшы лямпачку да крыніцы пастаяннага току праз выключальнік. Замкніце ланцуг і атрымайце яркую, тонкую палоску святла на паперы (светлавы прамень).

3. Плоскапаралельную шкляную пласцінку размясціце на аркушы з міліметровымі дзяленнямі, абвядзіце яе контур востра заточаным алоўкам.

4. Назірайце з’яву праламлення святла пры розных вуглах падзення. Зафіксуйце ход праменяў, выкарыстаўшы шпількі (мал. 238, б).

5. Выканайце пабудову ў адпаведнасці з малюнкам 238, а. Вымерайце адрэзкі AE і DC. Вынікі вымярэнняў занясіце ў табліцу. Выканайце дадзены эксперымент не менш за 2 разы, змяняючы вугал падзення праменя на пласцінку. Правядзіце адпаведныя пабудовы і вымярэнні адрэзкаў AE і DC. Вынікі вымярэнняў занясіце ў табліцу.

6. Вылічыце сярэднія значэнні даўжынь адрэзкаў 〈AE〉 і 〈DC〉. Даныя занясіце ў табліцу. 

7. Вылічыце паказчык праламлення шкла: 

8. Разлічыце абсалютныя хібнасці вымярэння адрэзкаў: 

 

Вынікі вылічэнняў занясіце ў табліцу.

9. Разлічыце адносную і абсалютную хібнасці вымярэння абсалютнага паказчыка праламлення шкла: 

Вынікі вылічэнняў занясіце ў табліцу.

10. Запішыце значэнне паказчыка праламлення шкла і адноснай хібнасці яго вымярэння:

, .

Табліца вымярэнняў і вылічэнняў

№ доследу

Не менш
за 2 доследы

 

 

 

 

 

 

 

Сярэдняе

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольныя пытанні

1. Запішыце формулу для вылічэння скорасці святла ў рэчыве з паказчыкам праламлення n.

2. Ад чаго залежыць абсалютны паказчык праламлення рэчыва?

3. У чым заключаецца з’ява поўнага адбіцця святла на мяжы падзелу двух асяроддзяў?

Вывады

Суперзаданне

Паспрабуйце, выкарыстаўшы дадзеную шкляную пласцінку, назіраць з’яву поўнага адбіцця. Намалюйце аптычную схему для яго назірання. Ацаніце вугал поўнага адбіцця для пласцінкі.