Самае важнае ў раздзеле 8
Адрозніваюць чатыры тыпы фундаментальных узаемадзеянняў: гравітацыйнае, электрамагнітнае, моцнае, слабае.
У мікрасвеце выконваюцца фундаментальныя законы захавання энергіі, імпульсу, электрычнага, барыённага і лептоннага зарадаў.
Электрамагнітнае і слабае ўзаемадзеянні з’яўляюцца праяўленнем адзінага электраслабага ўзаемадзеяння.
У наш час актуальна праблема пабудовы тэорыі вялікага аб’яднання, якая магла б апісаць усе тыпы існуючых узаемадзеянняў.