§ 39. Закон радыеактыўнага распаду

Практыкаванне 25

1. За прамежак часу t пачатковая колькасць некаторага радыеактыўнага ізатопа паменшылася ў k1 = 2,0 разы. У колькі k2 разоў яна паменшыцца за прамежак часу t1 = 2t?
2. Якая доля ядзер ізатопа германію з перыядам паўраспаду T1/2 = 270 сутак захаваецца праз прамежак часу t = 4,5 года?
3. Перыяд паўраспаду стронцыю  T1/2 = 29 гадоў. Колькі часу спатрэбіцца для таго, каб ад узору масай m = 1,0 г засталося (1/32) г.
4. Вызначыце лік атамаў, якія змяшчаюцца ў свінцы  масай m = 0,632 г. Колькі атамаў застанецца праз Δt= 95 гадоў, калі перыяд паўраспаду T1/2 = 19 гадоў?
5. Вызначыце масу m1 радыеактыўнага рэчыва, што не распалася праз суткі, калі спачатку яго маса была m = 1,0 кг. Перыяд паўраспаду рэчыва T1/2 = 12 гадзін.
6. Пры вымярэнні перыяду паўраспаду радыеактыўнага рэчыва быў выкарыстаны лічыльнік імпульсаў. На працягу прамежку часу  было зарэгістравана  імпульсаў, а праз пармежак часу  пасля пачатку першага вымярэння зарэгістравана  імпульсы за мінуту. Вызначыце перыяд паўраспаду T1/2 дазенага радыеактыўнага рэчыва.

7. Актыўнасць ізатопа вугляроду  выкапнёвага дрэва складае 4/5 актыўнасці гэтага ізатопа у надаўна ссечаных дрэвах. Перыяд паўраспаду ізатопа  роўны 5570 гадоў. Вызначыце ўзрост  выкапнёвага дрэва.