§ 28. Фатон. Ураўненне Эйнштэйна для фотаэфекту

Пытаннi да параграфу

1. У чым сутнасць гіпотэзы Эйнштэйна?
2. Што называецца фатонам? Пералічыце асноўныя ўласцівасці фатона.
3. Па якой формуле можна вызначыць энергію фатона?
4. Запішыце ўраўненне Эйнштэйна для фотаэфекту і назавіце ўсе фізічныя велічыні, якія ўваходзяць у яго.
5. Пакажыце, што ўраўненне Эйнштэйна для фотаэфекту з’яўляецца вынікам закону захавання і ператварэння энергіі.
6. Пералічыце ўмовы, неабходныя для ўзнікнення фотаэфекту.
7. Што такое затрымліваючае напружанне?
8. Што называецца чырвонай мяжой фотаэфекту? Ад чаго яна залежыць?
9. Як квантавая тэорыя тлумачыць існаванне гранічнай частаты фотаэфекту? Запішыце формулу для чырвонай мяжы фотаэфекту.
10. Растлумачце законы фотаэфекту зыходзячы з квантавай тэорыі святла.
11. Чаму энергія фотаэлектронаў для дадзенага рэчыва вызначаецца толькі частатой падаючага святла?