§ 23. Аптычныя прыборы для павелічэння вугла зроку

Практыкаванне 17-1

1. Вызначыце аптычную сілу D аб’ектыва мульцiмедыйнага праектара, калі на дыапазітыве вышыня прадмета h = 4,0 см, а яго відарыс на экране, які знаходзіцца ад аб’ектыва на адлегласці f = 6,0 м , мае вышыню H = 1,6 м.

2.    Аб’ектыў фотаапарата мае фокусную адлегласць F = 12,5 см. На якой адлегласці d ад аб’ектыва павінен знаходзіцца прадмет, каб на здымку яго відарыс ат рымаўся ў  n = 4,00 разы меншы за прадмет?

3.    Вышыня будынка на фотаздымку H = 7,0 см . Вызначыце сапраўдную вышыню h будынка, калі вядома, што фокусная адлегласць аб’ектыва F = 20 см, а здымку рабілі з адлегласці d = 8,0 м  ад будынка.

4.    Лупа з трохразовым павелічэннем факусуецца на відарысе паблізу ад адлегласці найлепшага зроку для нармальнага вока. Вызначыце фокусную адлегласць  F лупы.

5.    Блізарукі чалавек чытае без акуляраў, трымаючы кнігу на адлегласці d = 15 см  ад вачэй. Вызначыце аптычную сілу D кантактных лінз, якiя неабходны яму для чытання.

6.    Вызначыце аптычную сілу  аб’ектыва мікраскопа, які дае павелічэнне Г = 400 , калі даўжыня яго тубуса  l = 15 см, а фокусная адлегласць акуляра F2 = 5,0 см.

7.    Якую аптычную сілу D павінны мець акуляры для чытання, каб іх уладар, адлегласць найлепшага зроку якога d0 = 120 см, змог чытаць кнігу на адлегласці d = 25 см? Лічыць, што адлегласць ад лінз акуляраў да вачэй f = 2,0 см.

8.    З якой вытрымкай τ трэба фатаграфаваць канькабежца, які рухаецца са скорасцю v = 6,0 м/с, каб размытасць відарыса (зрушэнне за час здымкі) не перавышала Δx = 0,10 мм ? Фокусная адлегласць аб’ектыва F = 15 см, адлегласць ад канькабежца да фотаапарата d = 20 м. Канькабежац рухаецца перпендыкулярна да галоўнай аптычнай восі.

9.    Аптычная сістэма, якая складаецца з дзвюх збіральных лінз, размешчана кааксіяльна (мал. 164-2). Лінза 1 мае фокусную адлегласць F1 = 50 мм, лінза 2F2 = 380 мм. Аб’ект вышынёй h = 5,0 размешчаны на адлегласці d =60 мм перад лінзай 1 і фарміруе сапраўдны відарыс А1. Гэты відарыс з’яўляецца аб’ектам для лінзы 2 і фарміруе ўяўны відарыс А2 на адлегласці f2 = 270 мм ад лінзы 2 (гл. мал. 164-2). Вызначыце: а) становішча відарыса А1; б) адлегласць паміж відарысам А1 і лінзай 2; в) вугал α (гл. мал. 164-2); г) вугал β, які ўтварае аб’ект, размешчаны на адлегласці  ад няўзброенага вока; д) адносіну ; е) лінейнае павелічэнне, якое дае сістэма лінз;