§ 23. Аптычныя прыборы для павелічэння вугла зроку

Пытаннi да параграфу

1. Што такое вугал зроку? Чым вызначаецца мінімальны вугал зроку?
2. Для чаго прызначана лупа? Мікраскоп? Падзорная труба? Бінокль?
3. Чым мікраскоп адрозніваецца ад падзорнай трубы?
4. Які колер забяспечвае найлепшую адрознівальную здольнасць аптычнага мікраскопа?
5. Чаму аптычны мікраскоп не дазваляе назіраць малекулы і клеткі?
6. Чаму відарыс, які дае бінокль, аб’ёмны?
7. Атамы маюць памеры парадку  Растлумачце, ці можна, вы­карыстоўваючы бачнае святло, візуальна назіраць атам.