§ 19. Закон праламлення святла. Паказчык праламлення. Поўнае адбіццё

Пытаннi да параграфу

1. Якая з’ява называецца праламленнем святла?
2. Што з’яўляецца прычынай праламлення святла на мяжы падзелу ася­роддзяў?
3. Растлумачце, чаму аловак, апушчаны ў ваду, здаецца паламаным (гл. мал. 129).
4. Сфармулюйце закон праламлення святла.
5. Што называецца поўным адбіццём святла? Пры якой умове яно назіраецца?
6. Па якой формуле разлічваецца гранічны вугал поўнага адбіцця святла?
7. Чаму роўны вугал праламлення пры нармальным падзенні святла на мяжу падзелу двух асяроддзяў?
8. Чаму ўяўная глыбіня вадаёма меншая за сапраўдную?
9. Чаму аквалангісты апранаюць маскі на вочы для апускання ў ваду?