§ 16. Прынцып Гюйгенса — Фрэнеля. Дыфракцыя святла. Дыфракцыйная рашотка

Пытаннi да параграфу

1. Што называюць дыфракцыяй святла? Пры якіх умовах яе назіраюць?
2. У чым сутнасць прынцыпу Гюйгенса?
3. Чаму пры аддаленні аркестра, калі ён апыняецца за вуглом дома, праз некаторы час чутны толькі гукі барабана і труб-басоў?
4. У чым сутнасць прынцыпу Гюйгенса — Фрэнеля?
5. У чым падабенства і адрозненне паміж інтэрферэнцыяй і дыфракцыяй?
6. Што называюць дыфракцыйнай рашоткай? Перыядам рашоткі?
7. Запішыце формулу для вызначэння максімумаў інтэнсіўнасці, ствараемай дыфракцыйнай рашоткай.
8. Чаму блізарукія людзі прыплюшчваюць вочы, каб лепш бачыць?
9. Як можна павысіць дакладнасць вымярэння даўжыні хвалі з выкарыстаннем дыфракцыйнай рашоткі?
10. У чым перавага для дыфракцыйнай рашоткі: а) вялікага ліку шчылін; б) малога перыяду рашоткі?
11. Чым можна растлумачыць вясёлкавую афарбоўку кампакт-дыскаў?
12. Чым можна растлумачыць вясёлкавае святло вакол вулічнага ліхтара, калі на яго паглядзець скрозь вейкі, прыжмурыўшы вока?