Самае важнае ў раздзеле 2

Заданні для самастойных даследаванняў

1. Падрыхтуйце інтэрактыўную прэзентацыю (флаер, плакат, рэферат) аб дзейнасці выдатных фізікаў (У. Томсан (Кельвін), М. Фарадэй, Д. Максвел, Г. Герц).
2. Падрыхтуйце даклад на тэму «Дзеянне электрамагнітнага выпраменьвання ад розных бытавых прыбораў на чалавека».
3. Падрыхтуйце рэфераты на тэмы: «Пераменны ток вакол нас», «Супрацьстаянне Тэслы і Эдысана: AC/DC», «Як мы адчуваем электрамагнітныя хвалі?».
4. Пры падключэнні да сеткі пераменнага то­ку трансфарматар пачынае характэрна «гудзець». Вы­карыстаўшы школьную мадэль трансфарматара (мал. 80), даследуйце характарыстыкі гэтага гуку. Вызначыце частату гэтага гудзення, а таксама ацаніце гучнасць гуку ў розных рэжымах працы трансфарматара.

5. Пакрыйце чорнай фарбай палову ўнутранай паверхні слоіка і зрабіце адтуліну ў яго накрыўцы (мал. 81). Калі асвятліць чорную сценку слоіка лямпай напальвання, якая працуе на пераменным току, то можна пачуць выразны гук. Растлумачце назіраемую з’яву. Вылічыце частату гуку і эксперыментальна вызначыце, як уплываюць на яго гучнасць такія параметры, як магутнасць лямпы, адлегласць да слоіка, памеры слоіка.

6. Калі металічную талерку ад музычнага інструмента (мал. 81-1) асвятліць электроннай лямпай-успышкай, то талерка пачне гучаць. Растлумачце гэту з'яву і вызначыце, як характарыстыкі гуку талеркі залежаць ад характарыстык лямпы-ўспышкі (энергіі, працягласці ўспышкі, адлегласці да лямпы, памераў талеркі і г. д.).