Печатать книгуПечатать книгу

Самае важнае ў раздзеле 2

Сайт: Профильное обучение
Курс: Фізіка. 11 клас
Книга: Самае важнае ў раздзеле 2
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 29 Апрель 2024, 14:17

Ідэальным вагальным контурам або LC-контурам называецца электрычны ланцуг, які складаецца з кандэнсатара і шпулі індуктыўнасці.
Перыяд электрамагнітных ваганняў у ідэальным вагальным контуры вызначаецца формулай Томсана:

Поўная энергія ідэальнага LC-контуру, роўная суме энергій элект­рычнага поля кандэнсатара і магнітнага поля шпулі, захоўваецца:

Дзеючым (эфектыўным) значэннем сілы пераменнага току называецца сіла такога пастаяннага току, які, праходзячы па рэзістары супраціўленнем R у электрычным ланцугу, вылучае за адзінку часу такую ж колькасць цеплаты, што і дадзены пераменны ток:

Дзеючае значэнне напружання:

У ланцугах пераменнага току большасць электравымяральных прылад вымярае дзеючыя значэнні току і напружання.

Магутнасць, спажываемая прыладамі ў ланцугагх пераменнана току:

Трансфарматар — прылада, якая пераўтварае пераменны ток аднаго напружання ў пераменны ток той жа частаты, але іншага напружання. Прынцып дзеяння трансфарматара заснаваны на з’яве электрамагнітнай індукцыі.
Тып трансфарматара вызначаецца каэфіцыентам трансфармацыі, роўным адносіне ліку віткоў першаснай абмоткі да ліку віткоў другаснай абмоткі трансфарматара:

.

Калі k  >1, то трансфарматар паніжаючы, калі k < 1 — павышаючы.
Сукупнасць звязаных аднаго з адным электрычнага і магнітнага п­алёў, якія змяняюцца, называюць электрамагнітным полем.
Электрамагнітнымі хвалямі называецца пераменнае электрамагнітнае поле, якое распаўсюджваецца ў прасторы.
Электрамагнітныя хвалі з’яўляюцца папярочнымі, паколькі ваганні напружанасці begin mathsize 22px style Е with rightwards arrow on top end style і індукцыі begin mathsize 22px style B with rightwards arrow on top end style адбываюцца ў плоскасці, перпендыкулярнай да напрамку распаўсюджвання хвалі.
Скорасць распаўсюджвання электрамагнітных хваль у вакууме роўна скорасці распаўсюджвання святла:

Заданні для самастойных даследаванняў

1. Падрыхтуйце інтэрактыўную прэзентацыю (флаер, плакат, рэферат) аб дзейнасці выдатных фізікаў (У. Томсан (Кельвін), М. Фарадэй, Д. Максвел, Г. Герц).
2. Падрыхтуйце даклад на тэму «Дзеянне электрамагнітнага выпраменьвання ад розных бытавых прыбораў на чалавека».
3. Падрыхтуйце рэфераты на тэмы: «Пераменны ток вакол нас», «Супрацьстаянне Тэслы і Эдысана: AC/DC», «Як мы адчуваем электрамагнітныя хвалі?».
4. Пры падключэнні да сеткі пераменнага то­ку трансфарматар пачынае характэрна «гудзець». Вы­карыстаўшы школьную мадэль трансфарматара (мал. 80), даследуйце характарыстыкі гэтага гуку. Вызначыце частату гэтага гудзення, а таксама ацаніце гучнасць гуку ў розных рэжымах працы трансфарматара.

5. Пакрыйце чорнай фарбай палову ўнутранай паверхні слоіка і зрабіце адтуліну ў яго накрыўцы (мал. 81). Калі асвятліць чорную сценку слоіка лямпай напальвання, якая працуе на пераменным току, то можна пачуць выразны гук. Растлумачце назіраемую з’яву. Вылічыце частату гуку і эксперыментальна вызначыце, як уплываюць на яго гучнасць такія параметры, як магутнасць лямпы, адлегласць да слоіка, памеры слоіка.

6. Калі металічную талерку ад музычнага інструмента (мал. 81-1) асвятліць электроннай лямпай-успышкай, то талерка пачне гучаць. Растлумачце гэту з'яву і вызначыце, як характарыстыкі гуку талеркі залежаць ад характарыстык лямпы-ўспышкі (энергіі, працягласці ўспышкі, адлегласці да лямпы, памераў талеркі і г. д.).