§ 1-1. Ураўненне гарманічных ваганняў

Практыкаванне 1-1

1. Вызначыце частату  пульсу па асцылаграме, паказанай на малюнку 12-3.

2. Вызначыце найбольшыя значэнні модуляў скорасці  і паскарэння  вагальнага матэрыяльнага пункта, калі амплітуда яго ваганняў А = 5,0 см, а перыяд ваганняў — Т = 3,0 с.

3. Матэрыяльны пункт выконвае ваганні па законе . За перыяд ваганняў Т пункт праходзіць шлях s = 40 см. Вызначыце каардынату  матэрыяльнага пункта ў момант часу , калі фаза ваганняў .

4. Амплітуда ваганняў матэрыяльнага пункта А = 1,0 см, частата Гц. Запішыце кінематычны закон руху  і пабудуйце графік залежнасці каардынаты пункта ад часу . Вызначыце фазу  і каардынату  пункта ў момант часу , калі пачатковая фаза .

5. Запішыце кінематычны закон руху  матэрыяльнага пункта, калі за прамежак часу  ён выконвае  ваганняў з амплітудай . У момант часу  пункт рухаўся ў напрамку восі Ох і яго каардыната х(0) = 5,0 см.