32-1. Прыслоўе: асноўнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля прыслоўяў у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Практыкаванне 335-2

Прачытайце тэкст. Растлумачце правапіс прапушчаных літар і выбар літары ў дужках. Абгрунтуйце пастаноўку неабходных знакаў прыпынку.

Назавіце прыслоўі, вызначце іх разрад паводле значэння.

Напалеон Орда

Больш за чвэрць стагоддзя ён быў разлучаны з родным краем. 

Царскія войскі жорстка задушылі паўстанне 1830­­–1831 гадоў на Беларусі і ў Польшчы. Многія таварышы хутка трапілі ў астрог. Яму ж вельмі пашанцавала вырвацца за мяжу і знайсці прытулак у Францыі. Толькі ў 1856 годзе расійскі ўрад памілаваў былых паўстанцаў. І Напалеон Орда, не вагаючыся, адразу пачаў збірацца на Бацькаўшчыну.

Напалеон Орда сапраўды быў шчодра адораны здольнасцямі чалавек. Яго музычныя творы высока цанілі славутыя кампазітары Ф. Ліст і Ф. Шапэн. Не выпадкова ён, чужаземец, некалькі гадоў кіраваў Італьянскай операй у Парыжы.

А потым пры..шло захаплен..е выяўленчым мастацвам. В..рнуўшыся ў родныя Варанцэвічы што цяпер знаходзяц..а ў (І/і)ванаўскім (Р/р)а..не (Б/б)рэс..кай (В/в)обласці быў зачараван..ы (н..)кідкім хараством навакольных вёсак і м..стэчак. Асабліва западалі ў душу старадаўнія пабудовы цэрквы касцёлы замкі палацы... Напалеон Орда пачаў натхнён..а замалёўваць убачан..ае імкнучыся да драбнічкі занатаваць тое што стварылі (не)в..домыя дойліды. (Н..)стомны падарожнік ён аб..ездзіўф і а..хадзіў пешкі ўсю Беларусь і пакінуў нам шмат цудоўных малюнкаў. Любавац..а імі можна бя..конца бо гэта колішні твар нашай з..млі мінуўшчына якую мы зусім слаба ведаем. Нібы казачны чараўнік Напалеон Орда б..ражліва захаваў у сваіх творах старажытную Беларусь (Паводле У. Ягоўдзіка).

 Знайдзіце ў тэксце фразеалагізм, растлумачце яго сэнс.

Чаму многія творы Напалеона Орды ўяўляюць сабой не толькі мастацкую, але і гістарычную каштоўнасць?

 Замалёўкі якіх архітэктурных помнікаў, выкананыя Напалеонам Ордам, вам вядомы? Падрыхтуйце вуснае апісанне аднаго з іх.