§ 0-32. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў. Марфалагічны разбор дзеепрыметніка

Практыкаванне 7-323

 Прачытайце і прааналізуйце прыклады, якія ілюструюць правіла напісання не (ня-) з дзеепрыметнікамі. Падрыхтуйце на іх аснове вуснае паведамленне на тэму «Правапіс не (ня-) з дзеепрыметнікамі». Прывядзіце ўласныя прыклады.

Правапіс не (ня-)  з дзеепрыметнікамі

 

Разам

неразгледжанае пытанне, 

незавершаная работа,

нязжатае жыта

Асобна 

- пытанне не разгледжана, работа не завершана;

- не разгледжанае на сходзе пытанне, у тэрмін не завершаная работа;

- не зжатае, а скошанае жыта