§ 0-32. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў. Марфалагічны разбор дзеепрыметніка

Практыкаванне 5-323

 Запішыце загадкі, замяняючы дзеясловы ў дужках адпаведнымі дзеепрыметнікамі. Абазначце суфіксы ў дзеепрыметніках. Адгадайце загадкі.

1. Тысячы брацікаў (звязаць), адным поясам (падпяразаць). 2. У лесе (выразаць), гладка (вычасаць), ажно заліваецца, як называецца? 3. Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а (пашыць). 4. (Разаслаць) пасцілка, на пасцілцы (рассыпаць) сярэбраны пясочак, а пасярэдзіне залаты кружочак. 5. Вісіць сіта не рукамі (звіць). 6. (Скруціць, звярцець) па хаце скача. 

Д л я  д а в е д к і: сноп; венік; дудка; кніга; павуціна; неба, зоркі, месяц.