§ 0-32. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў. Марфалагічны разбор дзеепрыметніка

Практыкаванне 3-323

Выпішыце сказы, у якіх дзеепрыметнікі ці дзеепрыметнікавыя звароты выдзяляюцца знакамі прыпынку. Растлумачце свой выбар.

1. Я спыніўся аслеплены сонцам толькі на ўзлеску, перад полем (Б. Сачанка). 2. Ды трэба зберагчы, нібыта долю, людскім дабром засеянае поле (З. Марозаў). 3. Насцярожана прабівалі зямлю расточкі збажыны пасеянай восенню (У. Гніламёдаў). 4. Захопленыя сваім заняткам мы і не заўважылі, як сонца схілілася да самага лесу (В. Вольскі). 5. На плоце сохлі перавернутыя дагары дном гладышы і збанкі (У. Гніламёдаў). 6. Спуджаныя вясной знікаюць снягі з пагоркаў… (М. Лужанін). 7. Самалёт разагнаўся на ўзлётнай паласе і падняўся ў вячэрняе неба зацягнутае аблокамі (Я. Саламевіч). 8. Над лесасекай зарослай густымі кустамі арэшніку плыло павуцінне бабінага лета… (І. Шамякін).