§ 0-32. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў. Марфалагічны разбор дзеепрыметніка

Правіла

Дзеепрыметнікі маюць поўную і кароткую формы: выкананае заданне  — заданне выканана, прачытаная кніга — кніга прачытана, праведзеныя назіранні — назіранні праведзены.

Поўныя дзеепрыметнікі выступаюць у ролі азначэння і дапасуюцца да назоўніка ці займенніка ў родзе, ліку і склоне: У сваіх парадзелых лясах я не чую ўсхваляванага гоману, а рака памутнелага часу нас нясе, і нясе, і нясе… (П. Панчанка).

Кароткія дзеепрыметнікі (з канчаткам ніякага і жаночага роду і канчаткам ў множным ліку) выконваюць ролю выказніка ў сказе, дапасуюцца да дзейніка і кіруюць дапаўненнямі: Зямля і неба звязаны дажджамі, мы з роднай вёскай звязаны навек (П. Панчанка). Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу (з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -т-). Дзеепрыметнікі мужчынскага роду маюць толькі поўную форму з канчаткам : дом пабудаваны, раман напісаны.