§ 29-1. Лічэбнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
Практыкаванне № 276-1
Да якіх часцін мовы адносяцца прыведзеныя аднакаранёвыя словы? Выпішыце лічэбнікі.
а) Два, двое, двойчы, двойка, двайны, другі, двойня, па-другое, дваіцца;
б) чатыры, чацвёрка, чвэртка, чвэрць, чацвёра, учатырох, па-чацвёртае, учацвярых;
в) пяцёра, пяцёрка, пяты, па-пятае, пяцярня, пятак, пяцьсот, упяцярых.